скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Музычная рэцэнзія як крытычны жанр

Курсовая работа: Музычная рэцэнзія як крытычны жанр

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларуск дзяржаўны універсітэт

Факультэт журналістыкі

Музычны рэцэнзія як крытычны жанр

Курсавая праца

студэнтк 2 курса 3 групы

Безмацерных Кацярыны Аляксандраўны

навуковы кіраўнік

прафесар Арлова Таццяна Дзмітрыеўна

Мінск 2007


ЗМЕСТ

Уводзіны   …………………………………………………………..……3-4

Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі

1.1. Узнікненне развіццё музычнай крытыкі……………………..…..5-7

1.2.  Музычная рэцэнзія як жанр………………………………………8-10

Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

2.1 Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ……………………….…..11-16

2.2.  Практычнае напісанне рэцэнзіі…………………………………17-22

Заключэнне…………………………………………………………….….24

Дадатак

Музычныя рэцэнз часопісе “Rolling Stone”………..………….…24-25

Арцемій Троіцкі…………………………………………………………..25

Спіс літаратуры………………………………………..……………...26-27


Уводзіны

«Тое, што нас акаляе, гэта ўжо не музыка. Адна чвэрць насельніцтва ходзіць з плэерамі. Унікальны час! Музыка стала нечым большым…”- паведаміў мне ў інтэрвію піцерск паэт і музыка Лёша Ніканаў. Музыка, самая сапраўдная музыка, засталася філармоніях і захапляе эліту.

12 красавіка 1954 года ў Злучаных Штатах Амерыкі выйшла пластынка гурта The Comets. Так нарадзіўся рок-н-рол.

Рок-музыка стала першай масавай музыкай у гісторыі. Больш таго, рок  у  разнастайных яго варыяцыях і адгалінаваннях (панк-рок, хардкор, грандж і г.д) нараджаў цэлыя моладзевыя субкультуры са сваімі каштоўнасцямі і сваёй ідэалогіяй. Са сваім стылем вопраткі і месцам тусовак.

Масавая музыка распачала ствараць камерцыйную калямузычную культуру. Байкі і банданы з выявым папулярных гуртоў, арганізацыя маштабных фестываляў, глянцавыя часопісы з вялізарнымі плакатамі каманды Nirvana альбо The Prodigy.

Поп-культуру абслугоўвае журналістыка. І хаця тэрмін “музычная журналістыка” наўрад ц знойдзеш у падручніках і дапаможніках, ён трывала замацаваўся ў нашым  лексіконе.

У 90-я гады дваццатага стагоддзя прафесія музычнага крытыка стала масавай. Рэцэнзія – самы запатрабаваны і распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Нялёгкі жанр, які патрабуе пэўнага досведу і кампетэнтнасці. Летась у Беларусі выйшла кніжка 222 альбомы беларускага року” , у якой сабраны рэцэнзіі на беларускія альбомы журналістаў В.Мартыненкі і А.Мельгуя. Кніга паспяхова раскупаецца меламанам музыкамі, што даказвае цікавасць да беларускай музыкі і жанру рэцэнзіі.

Музычная журналістыка, музычная крытыка – адгалінаванне да крыўды нераспрацаванае. Рэцэнзентаў не адукоўваюць ва універсітэтах, у беларускіх ВНУ няма адпаведных спецкурсаў. І падручнікаў па музычнай крытыцы выйшла ўсяго некалькі. Адзіны сваім родзе ў Беларусі падручнік- “Музыкальная журналистика” Т. Арловай.

На журфаку ж МГУ здарылася унікальная падзея: спецкурс па музычнай журналістыцы чытаў знакаміты Арцемій Троіцкі.  І прачытаныя лекцыі адмысловай кнігай выдаў – “Я введу вас в мір ПОП…” Троіцкі чытаецца лёгка і займальна, але ж слушных парадаў і звестак канкрэтна з музычнай журналістыкі там малавата.

З падлеткавага зросту музыка займала асобнае, значнае месца ў маім жыцці. На грунце музычных захапленняў я знаходзіла сяброў. Рок-канцэрты даравалі эйфарычную радасць. Беларускі рок прымусіў звярнуць увагу на палітычнае жыццё. Праз музыку я звярнулася да культуры гіпі, і, як “кветачныя дзеці”, распачала вандраваць аўтастопам. Менавіта таму я абрала сваёй тэмай рэцэнзію музычную. Чаму ж рэцэнзію? Калі пішаш, напрыклад, інфармацыйную справаздачу, рэпартаж з канцэрта, падзея як бы падштурховае здольнасці журналіста. Рэцэнзія патрабуе значна большага досведу і эрудыраванасці. Як і любая аналітыка, яна досыць складаны жанр, і таму выклікае ў мяне інтарэс.

Мэта працы зазірнуць у гісторыю, паназіраць за ўзнікненнем рэцэнзіі і, нарэшце, больш ясна разабрацца, што ўяўляе сабой рэцэнзія сучасная і як яе пісаць.


Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі

1.1. Узнікненне і развіцц музычнай крытыкі

У перакладзе з грэчаскай мовы слова крытыка значыць “судзіць, разбіраць”.

“Крытыка 1. Абмеркаванне, разбор чаго-небудзь з мэтай ацаніць вартасць, выявіць недахопы Крытыка дапамагае выхаванню кадраў. Не вытрымліваць ніякай крытыкі 2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твора мастацтва, навукі, літаратуры. Музычная к. К. і літаратуразнаўства 3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў Падвергнуць крытыцы работу заатэхніка [6 ; 304]

В. Белінск пісаў: “Крытыкаваць – значыць шукаць і адкрываць у прыватнай з’яве агульныя законы розуму, па якім і праз якія яна магла быць, і вызначаць ступень жывога, арганічнага суаднясення прыватнай з’явы з яе ідэалам” [ 5; 10-11]

“Згодна расшыранай трактоўцы,  можна лічыць, што мастацкая крытыка існуе столькі, колькі існуе мастацтва. Цэнасны падыход да мастацкіх з’яваў, што адлюстроўва мастацкія патрэбы грамадства на розных этапах ягонага гістарычная развіцця, бы заўсёды” [5; 7]

Але самастойную ролю як від мастацтва музыка распачала адыгрываць ў Старажытнай Грэцыі. “…таму зараджэнне музычнай крытыкі адносіцца да эпохі антычнасці. Яе пачаткам прынята лічыць палеміку між прыхільнікамі Піфагора і Арыстаксена.”[4; 108] Паслядоўнікі Піфагора былі за нязменныя лагічныя правілы ў галіне музыкі, і, дарэчы, менавіта Піфагор вынайшаў камертон. Паслядоўнікі Арыстаксена на першае месца ставілі эстэтычны прынцып.

У сярэднявечча музыка цалкам падпарадкоўвалася царкве, што не дазваляла аніякіх крытычных адзнак. У эпоху Адраджэнне з’яўляюцца новыя стымулы і штуршкі для развіцця крытычнай думкі. В. Галілей выступае супраць шматгалосся ў музыцы, лічачы гэта рудыментам, што прыйшоў з сярэднявечча. Ён піша трактат “Дыялог пра старажытную новую музыку”

Але як цалкам самастойная галіна музычная крытыка з’явілася толькі ў васемнаццатым стагоддзі. Першымі крытыкамі сталі людзі, непасрэдна звязаныя з музыкай. Гэта Г.Берліоз, Р. Шуман, Ф.Ліст, А.Барадзін…

У васемнаццатым стагоддзі ў Расіі ў «Санкт-Петербургских ведомостях» з 30-х гадоў распачалі друкавацца паведамлі пра музычнае жыццё. Музычныя нататкі друкаваліся таксама і ў “Московсих ведомостях”.

Аднак гэта был паведамленні інфармацыйнага характару. І.Крылоў рабіў часопіс «Зритель». Там часцяком друкаваліся памфлеты П.Плавільшчыкава пра ўмоўнасць італьянскай аперэты, пра адсутнасць інатарэса да свайго, роднага.

У дзевятнаццатым стагоддзі адбываецца росквіт музычнай крытычнай дзейнасці ў Расіі. Г.Дзяржавін, Н.Карамзін, В.Адоеўскі – найбольш выбітныя крытыкі тых часоў. В.Адоеўск першы класік рускай музычнай крытыкі. Ён  рэалізаваўся  як філосаф, матэматык, біёлаг, пісьменнік, кампазітар, арганіст, піяніст і нарэшце крытык! Адоеўск шчыльна сябраваў з М.І.Глінкай. Спадар Глінка ўважліва прыслухоўваўся да думак сябрука, які яшчэ і ў якасці крытыка творчасці вялікага камазітара паўставаў.

У дзевятнаццатым стагоддзі з’яўляецца тэрмін “музыказнаўства”Яго ўвёў А. Сяроў. Для музыказнаўства вельмі важна перыядызацыя, напрамкі, школы, стылі, біяграф музычных дзеячаў. Для музычнай жа крытыкі і пазней музычнай журналістыкі “больш важна іншае  - тлумачэнне грамадству таго, што ў музыцы адбываецца” [ 1; 8]

На думку даследчыцы Т.Д.Арловай, П.Шалікаў – першы музычны журналіст, дзейнасць якога прыходзіцца на ўсё тое ж змястоўнае дзевятнаццатае стагоддзе. “П.Шаліка выклікае раздражненне ў сур’ёзных музыкаў стылем свайго рэцэнзавання, перш за сё інфарматыўна-кампліментарным характарам і свецкімі плёткамі. Гэта быў адзін з пачатковых поглядаў на мастацтва як на беспраблемнае, чыста забаўляльнае. Шалікаў выдаваў “Дамский журнал». Ужо сама назва сродка масавай інфармацы вызначала лёгкі стыль яго пісьма, кпіны з класічных абразцоў оперы»

Далей пісаць пра музыку бярэцца ўсё болей асобаў без прафесійнай падрыхтоўкі і з упэўненымі, безапеляцыйнымі меркаваннямі. Гэта, вядома, раздражняла прафесійных музыкаў. Але ж былі і тыя, для каго музыка заставалася чымсьці большым, чым вясёлае баўленне часу. Сярод такіх – Н.Кашкін, І.Левенсон, А.Размадзе.

На мяжы дзевятнаццатага – дваццатага стагоддзяў распачала фарміравацца музычная прэса: Русская музыкальная газета” (1894-1918 гг, заснавальнік Н. Фіндзейзен), Музыка”(1910-1916 гг., рэдактар-выдавец В.Дзержаноўскі), “Музыкальный современник” (1915-1917 гг., рэдактар Рымскі-Корсакаў) Крытыкаў-гісторыкаў, крытыкаў-тэарэтыкаў змяняюць крытыкі-публіцысты.

У першай палове дваццатага стагоддзя музычная журналістыка, адгалінаванне музычнай крытыкі, надзвычай абмяжоўвалася рамкамі сродка масавай інфармацыі, аўтары мусіл падпарадкоўвацца  сацыяльнай накіраванасці выдання. Музычныя крытыкі лічыл музычную журналістыку рэччу паверхневай.

У дваццатым стагоддзі распачынае развівацца масавае мастацтва, масавая музыка. Яны быццам не патрабуюць ад чытача пэўнай падрыхтоўкі.

У 90-я гады прафесія музычнага крытыка стала масавай.

Такім чынам, перадумовы для ўзнікненння музычнай крытыкі ўзніклі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Тэрмін “музыказнаўства” нарадзіўся ў дзевятнаццатым стагоддзі. У тым жа дзевятнаццатым  стагоддзі пачалі з’яўляцца і першыя музычныя журналісты.  Шырокі  распаўсюд у Расіі і Беларусі  крытычная дзейнасць як адгалінаванне музычнай журналістыкі атрымлівае ў апошнія дзесяцігоддзі.


1.2. Музычная рэцэнзія як жанр

Слова “рэцэнзія лацінскага паходжання. Перакладаецца як “прагляд, адзнака, водгук”. Яшчэ напрыканцы 19 і ў пачатку 20 стагоддзя жанр рэцэнзіі валодаў больш шырокай тэрыторыяй. Да яе адносілі і артыкул, і нават фельетон! 

Нарыс, рэпартаж, замалёўка грунтуецца на факце рэчаіснасці, а вось рэцэнзія на інтэрпрэтацы жыцця мастаком.

Прадмет музычнай рэцэнзіі – музыка. Задача – адзнака мастацкіх фактаў.

“Газетная рэцэнзія – гэта аналітычны жанр, што ўяўляе сабой публіцыстычную адзнаку” [ 3; 100]  Аналітыка ўключае эстэтычнае, тэарытычнае даследванне. Публіцыстычнасць рэцэнз лагічнасць, шэраг высноваў, эмацыйны і вобразны стыль.“І інфарматыўная, праблемная часткі ў некаторым родзе факультатыўны. Асноўнымі жа і абавязковым з’яўляюцца тры камапаненты: аналіз, інтэрпрэтацыя, адзнака. З іх адзнака галоўная мэта і нагода напісання рэцэнзіі; аналіз і інтэрпрэтацыя – механізм ейнай паспяховай рэалізацыі.” [5; 132] Адзнака – першая задача рэцэнзіі. І больш сур’ёзных мэтаў, па вялікім рахунку, рэцэнзент не ставіць. Калі журналіст робіць глыбокі аналіз, закранае нейкія грамадска значныя праблемы, то будзе ўжо не рэцэнзія, а артыкул ці мастацтвазнаўскае даследаванне. 

Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапітана лексіка журналісцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносіны зносінах з мастацтвам “разліты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання і ўспрыняцця, пранізваюць індывідуальныя падыходы да музык саміх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склаліся гістарычна, і маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод іх, напрыклад,  музычныя публічныя спаборніцтвы старажытных грэкаў, мінізінгераў і мэйстэрзінгераў…” [5; 73 ]

“Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”, - колісь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ вынайшаў народ. Адзнака – рэч суб’ектыўная. Знакам тым, і жанр рэцэнзіі, прапітаны ацэначнымі адносінамі,  суб’ектыўны. Алег Клімаў, шэф-рэдактар Музыкальнай газеты”, піша:

“Фільм “Алігарх памятаеце? Як там герой Машкова аб’ектыўна даказваў, што кракадзіл больш зялёны, чым доўгі, і больш шырокі, чым зялёны. …Я заўсёды быў за суб’ектыўнасць… Так цікавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ – вялік гурт.  А я вось страшэннае напішу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсц застрэліцца, ці што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]

Да думкі Алега Клімава дададзім словы слыннага расейскага музычнага журналіста Артура Гаспарана: “Аб’ектыўных рэцэнзій не існуе. Бываюць дурныя рэцэнзіі, бываюць рэцэнзіі з высілкамі на аб’ектыўнасць, бываюць таленавітыя рэцэнзіі, бываюць проста ніякія рэцэнзіі” [7; 39]

Прааналізаваўшы некалькі рэцэнзій рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности”  гурта СПЛИН (рэліз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні на некаторыя моманты творчасці каманды.   Пра адзін са спеваў дыска Віктар Пазднякоў піша: “Нечакана пранікнёная музычная інтэрпрэтацыя верша Уладзімера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/splean_razdvoenie_lichnosti/]  .  Крытык адносіць яе да адной з мацнейшых кампазіцый твора. А Таццяна Заміроўская піша вось што: “Калі на “Реверсивной хронике” Васільеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калі тут ён спявае Маякоўскага становіцца жахліва сорамна…” [10; 20070226.8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581 http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581]

Рэцэнзіі можна аб’яднаць у розныя тыпалагічныя групы, згодна з той ці іншай характарыстыкай.

Паводле аб’ёму:

1.              Вяікая рэцэнзія, альбо гранд-рэцэнзія. Яна характэрна, як правіла, для спецыялізаванага выдання. І пішуць яе журналісты кампетэнтныя і аўтарытэтныя.

2.              Маленькая рэцэнзія, альбо міні-рэцэнзія. Яна распаўсюджана больш шырока, чым вялікая. Уключае сёння  каля паўтары тысячы знакаў.  Маленькая рэцэнзія можа быць пазбаўлена аналітык аргументацыя фактаў, і тады будзе аднесена да групы інфармацыйных жанраў. 

Паводле колькасц твораў, што аналізуюцца:

1                Монарэцэнзія. Яна разглядае ўсяго адзін твор, але  можа мець параўнанні і правядзенне аналогій.

2                Полірэцэнзія асвятляе некалькі твораў і сустракаецца сёння значна больш рэдка.

Паводле віда мастацтва:

1                Літаратурная

2                Тэатральная

3                Музычная

4                Кінарэцэнзія г. д.

Журналіст-крытык звяртаецца да твораў сучаснасці (за выключэннем асобных выпадкаў). Музыказнаўца можа даследаваць і мінулае. 

Даследчыца Таццяна Арлова вылучае ў рэцэнзіі асветніцкую, выхаваўчую, рэкамендацыйную функцыі. 

Рэцэнзія фактычна не закранае класічную музыку.   “Прафесіяналы заўжды мала цікавіліся музычнай крытыкай, аддаючы перавагу музыказнаўству. Яшчэ менш іх цікавіць музычная журналістыка. Такім чынам, музычная журналістыка ў сферы акадэмічнай, фальклорнай і духоўнай музыкі амаль не функцыянуе” [1; 37-38]

Такім чынам, рэцэнзія – гэта аналітычны, крайне суб’ектыўны жанр, асноўнай мэтай якога з’яўляецца адзнака мастацкага твора.


Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

2.1. Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ

Поле культуры нфармацыі ў дваццаць першым стагоддзі неабдымнае. Натуральна, асвятліць яго цалкам таму ці іншаму выданню проста немагчыма. Ды і кожная газета/часопіс разлічана на пэўную аўдыторыю са сваімі густамі. Такім чынам, на старонкі павяровага СМІ альбо ў прастору нтэрнэт-партала трапляюць рэцэнзіі толькі на абраныя кружэлкі.

“Тузін гіто слушны музычны партал, самае знакамітае сецявое выданне пра айчынную музыку, што размяшчаецца па адрэсе http://music.fromby.net. Быў заснаваны ў 2003 годзе, аўтар ідэі – выпускнік журфака БДУ Сяргей Будкін. Мова парталу – выключна беларуская. І, што характэрна для інтэрнэт- медыяў, тарашкевіца. “Тузін гіто займаецца выключна беларускай музыкай. Канцэнтруецца збольшага на рок-музыцы, хаця трапляюць час ад часу ў ягоную электронную прастору і “папсавік галоўнае, што беларусы! Але ж іх “тузінаўцы” нядужа шануюць.

У прамежак з 2003 года і да сярэдзіны красавіка 2007 года на “Тузіне гітоў” сабралася каля 60 рэцэнзіяў на беларускія кружэлкі. Партал аператыўна рэагуе на музычную навінку неадкладна піша рэцэнзію. Галоўны рэцэнзент – Сяргей Будкін. Раней давол актыўна  выступаў ў  іпастасі музычнага крытыка на “Тузіне”  журналіст Анатоль Мяльгуй, але ж  сёлета пакінуў выданне. Заўважаны таксама Таня Засусьвецкая Алег Кпінаў ( а калі па-руску Замировская и Климов), Сяргей Балахонаў. Сяргей Будкін – яшчэ і штатны журналіст “Нашай нівы”, таму рэцэнзіі ягоныя з электроннага “Тузіна” перамяшчаюцца  на папяровыя газетныя старонкі.

Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.