скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыРеферат: Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Реферат: Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларуск дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка


Развіцц вучнёўскага самакіравання

сучаснай школе


Курсавая праца


Студэнткі 3 курса

З14 групы

Сідун Крысціны Уладзіміраўны

Навуковы краўнік

Неўдах Святлана Ігараўна

Мінск  2002

Змест

1.    

Частка 1.

Самакіраванне – структура, працэдура, працэс.

Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.

Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці

С. 2

2.    

Частка 2.

Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе

гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці

С. 15

3.    

Заключная частка

С. 25

4.

Літаратура

С. 27

5.

Дадаткі:

   1). Анкета для навучэнцаў “Вашы думкі аб вучнёўскім самакіраванні”

   2). Абвестка пра правядзенне вучнёўскай канферэнцыі

   3). Методыка вызначэння развіцця самакіравання ў вучнёскім калектыве

   4). Апытальны ліст для вучняў 10-11 класаў

   5). Узровень развіцця самакіравання навучальнай установы (графік)

   6). Узровень развіцця самакіравання ў вучнёўскіх калектывах (графік)

   7). Правы і абавязкі гімназіста

   8). Кодэкс гімназіста

   9). Законы жыцця і працы гімназіі горада Ляхавічы

   10). Гімн гімназіі (словы і музыка Л.В. Цітко)

   11). Параўнальны аналіз выхаваўчай працы ў гімназіі

 

С. 28

 

С. 29

 

С. 30

С. 31

 

С. 32

 

С. 33

С. 34

С. 35

С. 36

С. 37

С. 38

 


Частка 1

Самакіраванне – структура, працэдура, працэс.

Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.

Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці

Выхаванне падрастаючага пакалення, творчая перадача яму сацыяльнага досведу, выпрацоўка дзецьмі ўласных каштоўнасных арыентацый – найважнейшы клопат кожнага грамадства, дзяржавы, на якім бы этапе свайго развіцця яны не знаходзіліся. Пытанне, як выхаваць вучняў у сучасных умовах, калі ў грамадстве мяняецца спосаб жыцця, хвалюе педагогаў.

Сёння ў Беларус многіх гарадах і раёнах фармуюцца новыя мадэлі выхавання на аснове плюралізма варыятыўнасці выхаваўчых практык, пашырэння ініцыятывы ўсіх суб’ектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу, узмацнення асобасна-дзейнаснай скіраванасці адукацыі, фармавання цэласнай выхаваўчай прасторы, аптымізацы працэсаў сацыялізацыі і індывідуалізацыі.

Набыццё досведу дэмакратычных паводзінаў – важная задача сучаснай школы. Грамадзянскую супольнасць не пабудаваць без ініцыятывы саміх грамадзян. Такіх грамадзян павінна дапамагчы падрыхтаваць школа.

“Школьны калектыў, — на думку намесніка міністра адукацыі А. Г. Слукі, — з уласнымі законамі, нормамі і правіламі калектыўнага жыцця павінен стаць мадэллю грамадзянскай супольнасці, якая забяспечвае фармаванне ў навучэнцаў пазітыўнага досведу сустрэчы з дарослым светам”[1].

“Самакіраванне народа ў поўнай меры стане рэальнасцю толькі тады, калі, разам з іншымі аб’ектыўнымі фактарамі, будуць створаны ўмовы, каб ужо ў школьныя гады кожны чалавек мог праявіць сваё “Я” ў вызначэнні не толькі ўласных мэта задач, шляхоў іх ажыцяўлення, але і пры выбары перспектыў калектыва, членам якога ён з’яўляецца”[2], лічыць А.З. Іагаленіч. Школа – гэта мікрамадэль будучага грамадства.

У нструктыўна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца: “Ў цэнтры ўвагі класнага кіраўніка павінны знаходзіцца тры галоўныя кірункі выхаваўчай працы. Першы звязаны з непасрэдным ўзаемадзеяннем з вучнем:

-   вывучэнне індывідуальных асаблівасцей развіцця, інтарэсаў, жыццёвых навыкаў;

-   праграмаванне выхаваўчага здзеяння;

-   уключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці па інтарэсах у рамках працуючых у школе гурткоў, секцый, клубаў;

-   аналіз эфектыўнасц выхаваўчых уздзеянняў.

Другое непасрэдна звязана са стварэннем выхоўваючага асяроддзя:

-   згуртаванне дзіцячага калектыва;

-   фармаванне спрыяльнай эмацыйнай атмасферы;

-   уключэнне дзяцей у разнастайныя віды сацыяльна актыўнай дзейнасці;

-   развіццё вучнёўскага самакіравання.

Трэці кірунак мае на ўвазе карэкцыю і каардынацыю разнастайных выхаваўчых уплываў у соцыюме:

-   праца з сям’ёй;

-   карэкцыя ўздзеяння сродка масавай камунікацыі;

-   нейтралізацыя негатыўных уздзеянняў соцыюма;

-   узаемадзеянне з культурнымі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі”[3].

Сённяшнім школьнікам уласціва патрэба ў самастойнай творчай дзейнасці, якая дае рэальныя вынікі і адпавядае патрабаванням часу. А самастойнасць – аснова асабістай адказнасці.

Вучнёўскае самакіраванне ахоплівае ўсе бакі жыццядзейнасці школьніка, у тым ліку праблемы ўзаемаадносінаў вучань-вучань, вучань – калектыў, вучань – настаўнік нш.

Удзел у працы ворганаў самакіравання дае вучням магчымасць набыць шэраг ведаў, уменняў, навыкаў:

-   уменне планаваць,

-   уменне выбіраць галоўныя кірункі ў працы,

-   здольнасць наладзіць кантроль і праверку выканання,

-   уменне правільна размеркаваць абавязкі сярод сяброў,

-   здольнасць забяспечваць каардынацыю дзеянняў паміж партёрамі,

-   уменне наладзіць спаборніцтва і інш.

Сістэма самакіравання выхоўвае маральныя якасці:

-   асабістую адказнасць кожнага за агульную справу;

-   разуменне агульных задач, гатоўнасць іх вырашыць;

-   прынцыповасць ва ўзаемаадносінах з іншым членамі калектыва;

-   патрабавальнасць да сябе ды іншых;

-   ініцыятыўнасць, імкненне ўнесці новае, палепшыць жыццё калектыва

-   здольнасць саступаць без высвятлення , хто лепшы, а выключна здольнасцю “тармазіць” сябе.

“Важны вынік самакіравання, – лічыць А.С. Сініцын – карэнны пералом у стаўленні да справа калектыва з боку ўсіх вучняў. Вучн адчуваюць сябе гаспадарамі, шчыра мкнуцца палепшыць, зрабіць унёсак у агульную справу”[4].

У выніку ўдзелу школьных сходах, арганізаваных самакіраваннем, вучні атрымліваюць досьвед узаемаадносінаў паміж большасцю і меньшасцю.

Вучань, які прайшо праз школу самакіравання стане канкурэнтназдольным спецыялістам у будучыні.

Самакіраванне вучыць перш за ўсё самастойнасці. Як пісаў Ушынскі: “Должно постоянно помнить, что следует не только передать ученику те или иные познания, но и развить в нём желание и способность самостоятельно, без учителя приобретать новые познания… Обладая такой умственной силой, извлекающей отовсюду полезную пищу, человек будет учиться всю жизнь, что, конечно, и составляет одну из главнейших задач всякого школьного учения. Эта умственная сила сообщается ученику тем, что учитель указывает ему предмет, могущий возбудить деятельность тех или других его умственных способностей и направляет эту деятельность, помогая ей, где необходимо, и оставляя её действовать там, где она может действовать сама. Главная задача…состоит в том, чтобы пробудить умственные способности уеников к самостоятельности и сообщить им привычку к ней, указывая, где следует, дорогу, но не таская их на помочах”[5].

Самакіравнне пераўтварае часта выпадкова сабраныя класы ў калектывы. А.С. Макаранка падкрэсліваў, што арганізаваны і згуртаваны на аснове таварысцкай дысцыпліны калектыў з развітым самакіраваннем, які абапіраецца на самаабслугоўванне – калектыўны гаспадарлівы клопат аб паляпшэнні свайго жыцця, такі калектыў найбольш эфектыўна вырашае задачы як выхавання канкрэтнай асобы, так і ўсіх дзяцей разам узятых.

Самакіраванне падразумевае станаўленне школьніка як арганізатара школьнага жыцця. Арганізатарскія ўменні выступаюць істотным бокам такой якасці асобы, як арганізаванасць, якая ўключае ў сябе ўменне рацыянальнай арганізацы ндывідуальнай дзейнасці і здольнасць узгоднена працаваць у калектыве. На гэтай падставе фармуецца ўменне арганізаваць чужую працу, якое выражае сутнасць арганізатарскай дзейнасці.

Арганізаванасць як уласцівасць асобы ўключае ў сябе перш за ўсё планаванне дзейнасці, арганізацыю дзейнасці на падставе ўжывання рацыянальных метадаў і прыёмаў працы, самарэгуляцыю гэтай дзейнасці. Названыя кампаненты арганізаванасці ў значнай ступені адлюстроўваюць спецыфіку кіравання ўцэлым і самакіравання, у прыватнасці (аналіз сітуацыі, вызначэнне мэты, планаванне дзейнасці і яе рэалізацыя, карэкціроўка выканання і падвядзенне вынікаў дзейнасці). Гэта дазваляе лічыць фармаванне арганізаванасці ў школьнікаў састаўной часткай падрыхтоўкі вучняў да разнастайнай дзейнасці на аснове самакіравання.

Калектыўная арганізаванасць уключае вызначэнне мэты і зместу будучай працы, распрацоўку сумеснага плана дзеянняў, размеркаванне працы паміж членам калектыву, вызначэнне іх функцыяў, улік і кантроль вынікаў дзейнасці[6].

Але самакіраванне гэта не толькі сродак самаарганізацыі чалавечай дзейнасці. Падыход да самакіравання з гуманістычных пазіцыяў дае магчымасць пабачыць яго ў больш складаным святле.

Гуманізм – сістэма поглядаў, што выражаюць павагу вартасці і правоў асобы. Рэалізацыя прынцыпа гуманізма патрабуе стварэння ўмоваў для рэалізацыі чалавечых магчымасцяў. Рэальны гуманізм – гэта рэальны клопат пра духоўны і матэрыяльны дабрабыт людзей, іх усебаковае развіццё, пра стварэнне спрыяльных для чалавека ўмова грамадскага жыцця. У сістэме адукацыі – гэта паварот да асобы выкладчыка навучэнца, перагляд усіх кампанентаў педагагічнага працэсу: ад педагагічнага мыслення да матэрыяльнага забеспячэння і арганізацыі ўсіх аспектаў і сектара выхаваўчага працэсу.

Калектыў як сродак выхавання толькі тады выканае сваю ролю, калі чалавек адчуе сябе ў ім абароненым і аўтарытэтным. Калі дзіцё не ўпісваецца ў сістэму ўзаемаадносіна дадзенага калектыва і толькі вымушана ў ім знаходзіцца, то калектыў можа стацца перашкодай для ягонага развіцця. Гэта ў роўнай ступені мае дачыненне і да настаўніка.

Макаранка лічыў, што сапраўдная самадзейнасць вучняў вырастае ў працэсе калектыўнай дзенасц вучебнай, працоўнай, гульнёвай, умела зарганізаванай настаўнікам.

Кіраваць школьным калектывам – значыць знайсці аптымальныя суадносіны педагагічнага кіравання вучнёўскага калектыва і яго самарэгуляцыі (самаарганізацыі). Механізмам самарэгуляцыі вучнёўскага калектыва можа быць самакіраванне.

Формы і метады рэалізацыі самакіравання ў школе, яго функцыі, паўнамоцтвы, склад органаў могуць быць рознымі ў розных школах. Розніца ў многім звязана з тым, у чым школа бачыць сваю місію. Калі яна ў трансляцыі ведаў, то функцыі самакіравання невялікія: добрыя настаўнікі і без Рады школы могуць добра навучыць. Калі Рада дарадчы орган – пры моцным дырэктары, яе правы абмежаваныя вырашэннем тольк бягучых пытанняў.

Самакіраванне – дзеючая мадэль грамадства, пабудаванага на праве і законах.

Для стварэння такой мадэлі неабходна перш за ўсё выдзеліць істотныя прыкметы прававой дзяржавы, зразумець прынцыпы яе Канстытуцыі, нормаў (законаў), што забяспечваюць асноўныя правы грамадзянаў. Неабходна таксама зразумець, якія атрыбуты дэмакратычнай улады неабходны і дастатковы для кіравання школьнай супольнасцю.

Законы (правіла, нормы) павінны сыходзіць з рэаліяў уласнага жыцця школы. Таму перад распрацоўкай праекта неабходна атрымаць добрае ўяўленне пра тую сферу школьнага жыцця, якую ён будзе рэгуляваць: даведацца грамадскую думку пра праблемы вучня настаўнікаў, іх стаўленне да будучых законаў, сабраць прапановы адносна дасканалення школьнага жыцця.

Адзін з асноўных прынцыпаў школьнага заканадаўства заключаецца ў тым, што законы не могуць пісацца толькі для дзяцей. Законы ў школьнай супольнасці дзейнічаюць для ўсіх для дзяцей, і для дарослых. Натуральна, у разнастайным школьным жыцц сустракаецца многае, важна не забараніць нейкія парушэнні заканадаўча, а разам на падставе сумесна прынятых правілаў імкнуцца следаваць норме, а ў выпадку парушэння раўнапраўна адказваць за яго.

У законе павінны вызначацца меры па гарантыі правоў грамадзян, потым іх абавязкі і адказнасць за парушэнні правоў іншых людзей. Неабходна стварыць у школе ўмовы, якія дазваляюць разумець, што галоўная мэта законаў – абарона правоў, а не іх абмежаванне.

Да стварэння закона варта прыцягнуць як мага больш вучняў, арганізаваць групы, якія будуць распрацоўваць альтэрнатыўныя законапраекты, апублікаваць усе магчымыя варыянты, наладзіць абмеркаванне. Удзел школьнікаў у выпрацоўцы правілаў агульнага жыцця робіць іх актыўнымі носьбітамі гэтых правілаў.

“Асноўная праблема вучняў і настаўнікаў падчас стварэння самакіравання, лічыць А.Тубельскі, — заключаецца ў неабходнасці пераадолець погляд вучняў і настаўнікаў на школьнікаў толькі як на аб’ект выхаваўчых намаганняў дарослых, прыняць іх як роўных грамадзянаў у дзіцяча-дарослай школьнай супольнасці. Адсюль вынікае неабходнасць стварыць такія органы кіравання супольнасцю, якія б прызнавалі і вучні, і дарослыя як паўнамоцныя і рэферэнтныя для ўсіх. Гэта зусім не выключае традыцыйных аб’яднанняў як дарослых (педагагічная рада, метадычныя аб’яднанні і да т. п. ), так і навучэнцаў (клубы, секцыі, навуковыя таварыствы і да т. п.). Проста гэтыя аб’яднанні аўтаномныя ў дасягненні сваіх мэтаў, павінны падпарадкоўвацца агульным правілам і прызнаваць уладу і ролю органаў, абраных усімі. Надзяляючы той ці іншы орган паўнамоцтвамі, неабходна вызначыць, на што яны скіраваны. Нярэдка пры вырашэнні гэтага пытання дарослыя, да і дзеці, абцяжараныя спадчынай мінулых гадоў, перш за ўсё думаюць пра тое, якія рашэнні ён будзе прымаць і за што адказваць, якія санкцыі накладаць за невыкананне рашэнняў”[7].

У самакравання, каб яно адбылося ў поўнай меры і не расчаравала вучняў і настаўнікаў, павінны быць мэты і задачы, як на бліжэйшы час, так і перспектыўныя. Як лічыць М.І. Прыходзька, пры вызначэнне мэта задач неабходна:

-   ставіць мэту, якая вынікае з канкрэтнай задачы моваў жыццядзейнасці калектыва;

-   канкрэтызаваць патрабуемы канчатковы вынік, максімальную велічыню дапушчальных затрат часу, сродкаў, сіл;

-   вызначаць колькасную характарыстыку патрабуемага выніка, неабходную для падцвярджэння факта дасягнення мэты;

-   абумоўліваць толькі тое, “што” і “калі” павінна быць зроблена, не заглыбляцца ў дэталі, “як” гэта павінна быць зроблена;

-   задавацца мэтай, якая адказвае непасрэдна мэтавым і функцыйным прызначэнням і абавязкам канкрэтнага члена калегіяльнага ці рабочага органа кіравання;

-   ставіць мэту рэальную і дасягальную;

-   выключаць магчымасць падвойнай адказнасці за вынікі сумеснай працы;

-   мэта павінна супадаць з інтарэсам арганізатараў і выканаўцаў і не выклікаць канфліктных сітуацыяў[8].

Страницы: 1, 2, 3


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.