скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Курсовая работа: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Змест

Уводзіны

Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны

Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Заключэнне

Літаратура


Уводзіны

Вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. з’явілася з аднаго боку, як лагічны працяг папярэдніх масавых антыфедальных выступленняў 1648 - 1651 гг., з другога планамерна рыхтавалася: ідэалагічна, эканамічна, ваена, рускім урадам.

У айчыннай гістарычнай навук вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. лічыца “невядомай” (па трапнаму выразу Г. Сагановіча). І гэта можна лічыць так, таму як, да 90-х гадоў XX ст. дадзеная вайна вывучалася толькі як вызваленчая з боку рускага цара.

Галоўнай мэтай курсавой работы з’явілась аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг., у кантексце гісторы Беларусі. Абапіраючыся на цель, можна вылучыць наступны задачы

Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.

Падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.

Ваенныя дзеянні ў 1654 - 1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Ваенныя дзеянні ў 1656 - 1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Пры напісанні курсавой работы, асноўнай крыніцай, з’явілась праца: “Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов”[1]. З гэтых дакументаў можна даведацца пра тое становішча, у якім апуналася Вялікае княства Літоўскае. Увогулле джакументы, якія знаходзяццаў гэтым зборы, можна падзяліць на тры группы:

1) універсалы караля і іншых урадавых асоб;

2) скаргі і заявы пркрадзеж разбоі войскамі праціўніка і сваімі;

3) акты, што малююць эканамічнае становішча ў краі.

Сярод рознабаовых манаграфічных прац у першую чаргу трэба вылучыць працу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна”[2]. Тут грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар робіць спробу паказаць сапраўдныя мэты вайны і адносіны да тэрыторыі Беларусі рускага цара.

Таксама выкарастана праца А. Мальцава Россия и Белоруссия в середине XVII века”[3]. Гэта найбольш аб’ектыўнае даследванне савецкага часу. Тут падрабязна разгледжаны пычыны вайны, паказаны стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, а таксама палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Аднак тут як і ў працы І. Галакціенава “Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. ”[4] вайна паказваецца, як вызваленчая ў адносінах да беларускага народа.

Вельмі важна пазначыць артыкул М. Ткачова “Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667”[5]. У ім даследчык добра паказаў падзеі вайны, асвяціў розныя сапекты прычына ваны, стан гарадоў ВКЛ, асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Пры напісанні курсавой работы, гэта артыкул з’явіўся асноўным пры распрацаванн структуры работы.

Таксама пры напісанні работы былі выкарастаны розныя вучэбныя дапаможнікі, як па гісторыі Беларусі, так і па гісторыі Расіі. А таксама па гісторыі міжнародных адносін дадзенага перяды.


Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны

У час царавання рускага самадержца Аляксея Міхайлавіча (1645 - 1676) у краіне стаялі шматлікія пытанні ва ўнутранай палітыцы. Перш за ўсе гэта забеспячэнне фіскальных нтарэсаў дзяржавы, патрабаваўшых вялікіх выдаткаў на ваенныя патрэбы. Был павелічаны ўскосныя падаткі, акрамя прамых. Так былі значна павялічаны кошты на соль, продаж якой з’яўляўся царскай манаполіяй[6]. Гэта прывяло да хваляванняў, якія шырыліся ў асноўным у бядняцкай срадзе. Так можна адзначыць саляны бунт у Маскве ў чэрвене 1648 г[7]. Таксама паўстанні был звязаны з выпускам у 1654 г. медных грошаў і спробай урада пусціць іх у абарот па курсу срэбных, што неміныема прывяло да падзення грошай у цане і росту коштаў у 12 разоў[8]. Трэба адзначыць, што асноўнай рухуючай сілай былі ніжэйшыя слаі насельніцтва (падзячыя, рамеслінікі), а таксама стральцы, якім урад затрымліваў выплату заработнай платы. Разам выступалі і сяляне надаючы паўстанню антыфеадальны характар.

Таксама адной з галоўных прычын з’яўлялася барацьба двух буйнейшых груповак, феадалаў-баяра духавенства за свой прыярытэт і ўдзел у кіраванні дзяржавай.

Такім чынам каб зняць напружанне у дзяржаве трэба была разрадка. Гэтай разрадкай магла стаць вайна.

Другая прычына была ў недахопе зямлі. Шмат якія дваране і баярскія дзеці выступалі з патрабаваннем ад цара новых зямель з сялянамі, бестэрміновага запрыгоньвання сялян, рэформ суда і ўлады і інш. Дарэчы да сярэдзіны стагоддзя назіраецца рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы за кошт ператварэння пустэльняў і засваення новых зямель на поўдні, у Паволжы, Башкірыі і Сібіры[9]. Але навошта засваіваць неабжытыя, калі побач есць добра ўпарткаванныя?

Таксама ў гэты час у Расіі назіраецца рост зхнешняга і унутранага гандлю. Але для знешняга існава толькі адзіны порт на поўначы - Архангельск. Які быў адкрыты для судоў на невельмі працяглы перыяд, звычайна на некалькі месяцаў. Таму, як адзначыў І.В. Галанціенаў: "создание плацдарма на реке Двине и завоевание морского побережья в районе Пруссии должно было, по мысли правительства России, подготовить условия для разрешения балтийской проблемы в будущем"[10]. Інакш кажучы маскоўскі ўрад меў на меце высці да Балтыйскага мора шляхам заваявання земляў Вялікага княства Літоўскага і надалей да Прусіі.

Трэцяй жа прычынай стала вайна 1648-1651 гг., вынікі якой ставілі абедзьве краіны перад амаль звяршыўшымся фактам - вайной.

Такім чынам царск рад палічыў за лепшае вырашыць увесь комплекс унутраных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем шляхам развязвання вайны з сваім даўнім сапернікам Рэччу Паспалітай.

Напярэдадні вайны Расіяй была праведзена шмат дыпламатычных аперацый. Каб лакалізаваць ваенныя дзеянні і гарантаваць неўмешванне іншых дзяржаў з Масквы выехалі пасольствы Аўстрыю, Францыю, Швецыю, курляндыю, бранденбург, Данію, Галандыю і Венецыю[11]. Расійскі ўрад дамагаўся ад гэтых краінаў “благожелательного нейтралитета” у выпадку вайны з Польшчай, а з боку Галандыі і Венецыі - дапамогі зброяй і грашыма[12]. Аднак Расіі не ўдалося лакалізаваць вайну, бо Крымскае ханства і Швецыя мелі свае інтарэсы, суадносна, на Украіне і ў Прыбалтыцы. І якія таксама умяшаліся у канфлікт.

Таксама на беларускія землі прэтэндавала і украінская старшыня. Яе перш за ўсе цікавіла паўдневая частка Беларусі. Таму пытанне а вайне ўзнімала ўжо ў 1651 г., пад час перамоваў у Маскве. Аднак маскоўскі ўрад выслухаў гэтую прапанову без асаблівай увагі, бачачы ў казаках сваіх канкурэнтаў[13].

Тым не менш у лютым-сакавіку 1653 г. пытанне аб вайне было ўжо вырашана[14]. Улетку 1653 г. цар накірава у Рэч Паспалітую пасольства на чале з князем Б. Рапніным-Абаленскім, нібы з мэтай прымірыць польскі ўрад з Багданам Хмяльніцкім згодна з умовам Збароўскага замірэння. Сапраўднай жа мэтай было даведацца аб унутранным стане Рэчы Паспалітай. Спроба замірэння сустрэла рашучае адмаўлення, аднак ўтой жа час пасольства даведалася аб унутраной слабасці Польшчы[15]. 1 кастрычніка 1653 г. Земск сабор даў згоду, каб прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала афіцыйнае аб’яўленне вайны Рэчы Паспалітай. І Расія пачала актыўныу падрыхтоўку да вайны.

У рашэнні Земскага сабора прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разумение Масквой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасцігадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыяй яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапамогу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступен паніжала магчымую рызыку.

Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Вясной 1653 г. паслы ад Сечы ў Маскве запэўнівалі, што "гетман пошлет свои листы в Оршу, Могилев и иные города, к белорусским людям, которые живут за Литвой. И де белорусские люди тотчас учнут с ляхи битца, а будет их до 200 тысяч "[16].

Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разумелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія універсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.

Стратэгічныя планы рускага камандавання прадугледжвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агульнай колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзеных у тры арміі.

Асноўныя сілы (больш за 40 тыс. чалавек) пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага князя М. Цемкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў.

Паўночнае крыло рускіх войск пад камандаваннем ваяводы Б. Шарамецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск.

Нарэшце, паўднёва-заходняя трупа ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць па лініі Мсціслаў-Барысаў. Казацкі гетман выдзеліў 20-тысячны атрад пад началам І. Залатарэнкі, які быў павінен дзейнічаць у паўднёва-заходніх паветах Беларусь Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай абароне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі[17].

У планах рускага камандавання, задумах Б. Хмяльніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага камандавання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты.Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.

Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

У ліпені 1654 г. руская армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, у хуткім часе заняла ўсё Полацкае ваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоўвалася аблога Смаленска. На паўночным напрамку армія Б. Шарамецева заняла 1 ліпеня Невель, 17 - Полацк, затым Дзісну. У сярэдзіне ліпеня рускія войскі авалодалі Друяй і Усвя-тамі. Адначасова бы абложаны Віцебск. Каля трох месяцаў цягнулася аблога горада. Яго гарнізон складалі некалькі тысяч салдат значная колькасць шляхты, якая загадзя схавалася за гарадскім сценамі. Напярэдадні царская армія авалодала Мсціславам, у якім быў размешчаны моцны гарнізон, падмацаваны шляхтай, пасля жорсткіх баёў горад быў амаль цалкам знішчаны[18].

Маскоўскі урад разглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнай апорай расійскіх феадалаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўскія ўлады мкнуліся прыцягнуць на свой бок.

Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.

Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копыссю, Дуброўнай і Оршай. 26 жніўня пасля доўгіх перагавораў, якія вялі рускія ваяводы з жыхарамі і гарнізонам акружанага Магілёва, горад капітуляваў. Армія Шарамецева авалодала Глыбокім і Віцебскам.

Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смоленска. На дапамогу гораду прарываліся войскі Радзівіла, якія знаходзіліся ў раёне Оршы. Аднак у выніку шэрагу бітваў літоўскае войска вымушана было адступіць да Копысі і Шклова. Шматлік гарнізон Смаленска (па розных даных каля 4,5-7 тыс. чалавек), аснову якога складалі рэгулярнае войска і шляхта, страціў надзеі на дапамогу звонку. Пачаўся абмен парламенцёрамі, якія абмяркоўвалі ўмовы капітуляцыі. У выніку перамоў Смаленскі ваявода Ф. Абуховіч згадзіўся на здачу горада. Пазней ён і шэраг іншых кіраўнікоў абароны адшукваліся па загаду сойма па абвінавачванню ў здрадніцтве.23 верасня адбылося ўрачыстае ступленне царскай світы і рускіх войск у Смаленск[19].

Інакшым было становішча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе дзейнічал казацкія атрады I. Залатарэнкі. Па плану яны былі павінны ўзаемадзейнічаць з рускімі войскамі. Аднак вельм павольным было прасоўванне казацкіх сіл на тэрыторыю паўднёва-ўсходняй Беларусі. Прычынай слабай узаемасувязі казакоў з рускімі войскамі было імкненне казацкіх старшынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украінай беларускіх землях. Згодна з Пераяслаўскім дагаворам 1654 г. казак атрымалі права валодаць гарадамі, якія яны здабудуць у баях з польска-літоўскай шляхтай. Менавіта гэтым тлумачыцца жаданне I. Залатарэнкі авалодаць гарадамі і перадаць іх пад кіраванне казацкай вярхушкі. Прадстаўнікі казакоў угавор-валі гараджан здацца не на імя рускага цара, а на мя казацкага гетмана і ў выпадку нязгоды разаралі дашчэнту навакольныя вёскі.Б. Хмяльніцкі паслаў на Беларусь вялікую колькасць казацкіх сіл. У хуткім часе лагеры Залатарэнкі паўсталі супярэчнасці, казакі пачалі пакідаць свае атрады. У канцы кастрычніка 1654 г. на Беларусі з 20 тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс. Сам I. Залатарэнка вымушаны быў прасіць цара аб дапамозе, скардзячыся на недавер да яго баявых сяброў.

Тым не менш к канцу 1654 г. казакі авалодалі Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такім чынам, пад кантролем царскіх войскаў знаходзілася тэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй і паўднёва-ўсходняй Беларуси Поспехі рускай арміі і казакоў, а таксама мэтанакіраваная прапаганда з боку Масквы прывялі да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымі воласцямі пачалі падаваць заявы з просьбай прыняць іх у рускае падданства. Пры гэтым шляхта праяўляла асцярожнасць, прасіла пацвердзіць яе правы і прывілеі. Маскоўск рад ахвотна даваў такія пацвярджэнні[20].

Шырокі рэзананс у гэты перыяд атрымала дзейнасць магілёўскага шляхціча В. Паклонскага. У чэрвен 1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфарміраваць палкі з прадстаўнікоў беларускай шляхты і "усякіх служылых людзей, якія на верное падданства прысягнулі". Цар вельмі прыхільна аднёсся да ідэ арганізацыі з ліку мясцовага дваранства воінскага кантынгенту і запэўн Паклонскага, што захавае яму і яго прыхільнікам былыя правы і "маёмасці". Паклонскі быў прызначаны ў палкоўнікі і стаў на чале палкоў, якія фарміраваліся. У хуткім часе з ліку шляхты, гараджан і сялян узніклі палкі ў Чавускім, Навабыхаўскім, Магілёўскім і іншых паветах.

Місіі Паклонскага маскоўскія ўлады надавалі вялікае значэнне, разглядалі яе як дэманстрацыю жадання усей беларускай шляхты зрабіцца паплечнікамі Расіі. Аднак надзеі цара яго акружэння не здзейсніліся. Палкі, якія сфарміраваў Паклонскі, выявілі сваю няздольнасць весці актыўныя баявыя дзеянні. Ужо ў кастрычніку 1654 г. афіцэры салдаты пачалі пакідаць "беларускія палкі", атыя, хто яшчэ заставаўся, не жадалі падначальвацца прарасійскаму камандаванню. Гэта было выклікана паводзінамі рускіх войск і акупацыйнай адміністрацыі, якія рабавал разбуралі маёнткі шляхты, гарады і мястэчкі, сёлы незалежна ад таго, прысягал ладальнікі іх цару ці не.

Так, царск ваявода Трубяцкой у сваім данясенні цару паведамляў: "... ис-под Слуцка со всеми твоими государевыми ратными с конными и пешыми людьми пошли к Слониму в 26 день. А идучи, государь, дорогою, села и деревни, и хлеб и сало, и всякие конские корма мы, холопы твои, по обе стороны жгли и людей побивали, и в плен имали, и разоряли совсем без остатку, и по сторонам потому ж жечь и разорять посылали... Пришли к городку Мише августа 31 день и милостию, государь, божиею литовских людей, которых зостали, побили и языков взяли многих людей и городок Миш выжгли и разорили без остатку"[21].

Рускія ваяводы перайшлі да тактыкі "выпаленай зямлі". Знішчал усе, што можна было знішчыць, а сялян, і асабліва рамеснікаў, сотнямі тысяч вывозілі ў вечны палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах узніклі цэлыя слабодк з гвалтоўна пераселеных туда "беларусцаў", як называлі у Рас сходніх літвінаў.

Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.