скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

На пачатку зімы баявыя дзеянні рускіх армій былі прыпынены. Частка войск была адведзена ў гарнізоны, другая адпушчана на адпачынак. Выкарыстаўшы перадышку, Я. Радзівіл змог сфарміраваць больш як 24 тыс. армію і накіраваць яе раён Старога Быхава, дзе казакі пад камандаваннем I. Залатарэнкі беспаспяхова вялі аблогу горада. Казацкія атрады баяліся адкрытай бітвы, схаваліся за сценамі Новага Быхава, які з налёту ўзяць войску Радзівіла не ўдалося.

Тым часам Паклонскі і яго паплечнікі вырашылі перайсці на бок сваіх суайчыннікаў. Паклонск пасля тайнай перапіскі з Радзів-ілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты план не ўдаўся. Пачалася планамерная аблога горада, якая цягнулася некалькі месяцаў.1 мая войска Радзівіла адышло за Бярэзіну. Дзеянні Паклонскага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай. Яму было вернута адабранае годам раней шляхецкае званне, а таксама падораны чын каменданта некалькіх паветаў.

У перыяд аблог Магілёва далі знаць аб сабе разнагалоссі, якія існавал паміж маскоўскім урадам і Г. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыя загады цара ісці на дапамогу рускаму гарнізону, казацкі гетман так і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваўся то мара-замі, то вясеннім бездарожжам.

У канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступление рускіх войск. Бітвы раёне Барысава, Слуцка, Свіслачы, Ашмян прынеслі перамогу рускай арміі. Армія пад камандаваннем ваяводы Я. Чаркаскага і казацкія "загоны" 3 ліпеня авалодалі Менскам, а войска А. Трубяцкога зяло Клецк, Слонім. У канцы ліпеня на тэрыторыі Ашмянскага павета сустрэліся асноўныя сілы рускай і польска-літоўскай армій.26 ліпеня адбылася рашаючая бітва, у выніку якой войска Я. Радзівіла было рассеяна. Дарога на Вільню - сталіцу ВКЛ - была адкрыта.31 ліпеня была ўзята Вільня, а ў жніўні - Гродна і Коўна.

Да восені ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускім войскам і казацкімі атрадамі, якія авалодалі Давыд-Гарадком і Столінам. Тольк Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце, дзякуючы моцным гарнізонам, знаходзіліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл. [22]

Царскі урад вырашыў, што прыспеў час анексіраваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значная колькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Дзеля дэалагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкаранялі назвы "Белая Русь" у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і "беларусцы" у адносінах да літвінаў-праваслаўных, хаця ў ВКЛ гэтая назва не ўжывалася. Нейк час у Маскве і ў царскім войску абмяркоўвалася ідэя стварэння "Вялікага княства Белая Русь" з Аляксеем Раманавым на чале. Аднак у рэшце рэшт было вырашана проста захапіць большую частку беларускіх зямель.4 верасня Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца "всея Великия и Малыя і Белыя России"[23].

На Беларус пашырыўся антырускі настрой. Вострае незадавальненне праяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабора кантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі, прыходзілі ў заняпад.

Восенню 1655 г. зноў абвастрыліся адносіны паміж рускім бокам і казацкім гетманам I. Залатарэнкам. Апошні кляўся ў вернасці цару, а адначасова рабіў перашкоды ў перадачы занятых у ходзе вайны Чачэрска, Мсціслава, Чавус і іншых гарадо мястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі пад кіраванне царскіх ваяводаў. Узаемаадносіны яшчэ больш пагоршыліся, калі стаў вядомы змест тайнай перапіскі, якую падтрымліваў Залатарэнка з саноўнікамі Рэчы Паспалітай.

Пасля ранення смерці гетмана у кастрычніку 1655 г. пачаліся хваляванні радавых казакоў. Супраць іх былі пасланы рускія карныя атрады. У выніку большая частка казакоў вярнулася ва Украі-ну, а рэштк ліліся ў рады царскай арміі.

Цяжкае паражэнне польска-літоўскіх войск на Беларусі і Украіне спакусіла шведскага караля Карла X здзейсніць свае планы, узяць пад поўны кантроль усё ўзбярэжжа Балтыкі, уключаючы Польскае Памор'е. Калі руская армія увайшла ў Вільню, шведскія войскі пад началам М. Дзелагардзі ўварваліся з Лівоніі ў паўночныя раёны Літвы. Адначасова шведскі дэсант захапіў Познань, Кракаў і ў жніўні 1656 г. Варшаву. У канцы верасня шведы занялі значную частку Польшчы і Літвы[24].

Гэтыя падзе кардынальным чынам змянілі ход вайны. Рэч Паспалітая апынулася на грані ваенна-палітычнай катастрофы. Кароль Ян Казімір выехаў на поўдзень краіны. Магнаты шляхта былі пастаўлены перад дылемай выбару на карысць шведскай або расійскай арыентацыі. Карл X абвясціў сябе польскім каралём, а некаторыя вышэйшыя саноўнікі Рэчы Паспалітай сталі васаламі шведскага караля. Ад імя кіруючых колаў Літвы канцлер Я. Радзівіл і гетман В. Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісал дагавор аб прызнанні пратэктарату Швецыі над Вялікім княствам Літоўскім з захаваннем правоў і прывілеяў магнатаў, шляхты і каталіцкага кліру[25].

Пагроза манапольнага панавання Швецыі на ўсім узбярэжжы Балтыйскага мора, захоп ёю значнай тэрыторыі Літвы і Польшчы прымусілі рускага цара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам. Цар і яго акружэнне лічылі, што асноўныя мэты, якія былі пастаўлены напярэдадні вайны з Рэччу Паспалітай, былі дасягнуты. Польшча і Літва прадстаўляліся цяпер менш небяспечнымі, чым Швецыя. Ваенныя дзеянні супраць іх былі прыпынены.

Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Умяшанне ў вайну Швецыі нечакана паспрыяла наладжванню адносін паміж Расіяй і ВКЛ. Пасля перагавораў Корвін-Гансеўскага з баярынам Ліхаровым восенню 1655 г. ваеныя дзеянні на Беларусі былі спынены.

Наступны 1656 г. быў для ВКЛ і Каралеўства Польскага выключна цяжкім. Шведскі сойм даў Карлу X вялікія сродкі для вайны з Рэччу Паспалітай. Швецыя планавала захапіць не толькі Заходнюю Прусію, але і ўсю Польшчу, Лівонію ў складзе ВКЛ, незанятыя рускім войскам паўночныя раёны ВКЛ, не дапусціць выбрання на польскі трон Аляксея Міхайлавіча і ўключэння ў склад Рускай дзяржавы ВКЛ і Польшчы.18.8.1655 г. Радзівіл абвясціў акт аб падпарадкаванні ВКЛ Швецыі, а 20 кастрычніка Кейданах была падпісана унія ВКЛ са Швецыяй. Саюзныя дзяржавы мелі аднаго, шведскага, караля, які абавязваўся шанаваць шляхецкія свабоды і прывілеі, апекавацца касцёлам. Шведы займалі Літву, якая абавязвалася пастаўляць іх войску фураж і правіянт. Шведская армія колькасцю каля 10 тыс. чал. згрупавалася Інфлянтах, яе ўзначальвалі губернатар Інфлянтаў Магнус Габрыэль дэ ла Гард фельдмаршал Адольф Левенгаўпт[26]. Армія акупіравала Вількамірскі, Упіцкі, часткова Ковенскі і Браслаўскі паветы, уключаючы Іказнь, Друю і Браслаў. Шведы збіралі кантрыбуцыю, патрабавалі ад шляхты і духавенства выбранцаў у войска, спаганялі падымнае, рэквізавалі коней фураж. Дашчэнту былі спустошаны Дрысвяты. Усё гэта выклікала рэзкі адпор з боку шляхты і сялянства, якія перайшлі ў некаторых мясцовасцях да метада партыз. барацьбы. Сумеснымі дзеяннямі з войскам Корвін-Гансеўскага ў пачатку 1657 г. ВКЛ было ачышчана ад шведаў. Аднак летам 1657 г. аб'яднанае войска шведскага караля Карла X семіградскага князя Ракашы асадзіла Брэст і авалодала ім дзякуючы здрадзе гарнізона замка, аснову якога складала наёмная нямецкая пяхота колькасцю 1700 чал.12.7 1657 г. войскі ВКЛ на чале з Сапегам і падчашым М. Радзівілам вызвалілі Брэсцкі замак. Шведам у аблозе Брэста дапамагалі ўкраінскія казакі на чале з палкоўнікам А. Ждановічам, рабілася гэта не без згоды Хмяльніцкага, які сімпатызаваў Б. Радзівілу, прыхільніку Швецыі. Па просьбе Радзівіла ён кантраляваў слуцкія ўладанні, не пускаючы туды ні рускія, ні польскія войскі, выдаў 6.8.1656 г. і ў красавіку 1657 г. ахоўныя універсалы на абарону радзівілаўскіх уладанняў Слуцка, Сяльца, Венграва, Старога Сяла[27].

У час наступления шведа на Польшчу і ВКЛ казакі падтрымлівал Швецыю. Яны нават занялі Мінскі павет, не даючы рускім атрадам вывозіць збожжа, грамілі двары той шляхты, якая супрацоўнічала з рускімі. У выніку такой палітыкі казакоў Навагрудчына нечакана аказалася не занятай ні царскім, ні казацкім войскам і лічылася шведскай зонай акупацыі. Гарнізон радзівілаўскага Слуцка рабіў рэйды за правіянтам аж у Мінскае ваяводства, лічыўся па-прашведску настроеным. Збег розных акалічнасцей прывёў да таго, што Навагрудскае ваяводства, нанесла меншыя страты, чым суседнія. Перад Швецыяй адкрывалася заманлівая перспектива стаць паўнаўладным гаспадаром на Балтыйскім моры, закрыць Расіі выхад да ўзбярэжжа Балтыкі і манапалізаваць увесь знешні гандаль. Рэч Паспалітая, аслабленая вайной з Расіяй, не магла адразу даць шведам адпор. Пануючыя колы краіны вырашылі пачаць перагаворы аб спыненн ваеных дзеянняў на Беларусі і Украіне.

Перагаворы Расіі з Рэччу Паспалітай адбываліся з 12 жніўня да 27.10.1656 г. у неспрыяльных для Расіі ваеных і палітычных умовах. У выніку Віленскага перамір'я 1656 г. была дасягнута згода аб спыненні на 2 гады ваеных дзеянняў, бакі пагадзіліся не заключаць міру са шведамі. Разглядалася пытанне і пра выбранне цара Аляксея Міхайлавіча на польскі трон. Гэту ідэю падтрымлівалі 2 групоўкі дробнай шляхты, адну з іх узначальваў В. Орда. Шляхта прызнала цара вялікім князем ВКЛ і прысягнула яму, аднак на гэтым усё скончылася. Ужо з канца верасня 1658 г. войскі Рэчы Паспалітай блакіравалі Вільню Віленскі павет, а у кастрычніку адбылося некальк сутыкненняў войск Сапегі і Гансеўскага з атрадамі ваяводы Далгарукага. Атрад Гансеўскага быў разбіты рускімі войскамі, а сам ён трапіў у палон. Няўдачай скончылася спроба войск ВКЛ захапіць Вільню. Пачалася новая паласа ваеных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі[28].

Становішча рускіх войск увосень і ўзімку 1658-59 гг. рэзка пагоршылася. Шляхта, мяшчане і сяляне, якія прысягнулі Расіі, пачалі масава "ламаць" прысягу і выступаць са зброяй не толькі супраць рускіх войск, але і супраць той частк насельніцтва, якая падтрымлівала рускі ўрад. На Беларусі разгарнулася грамадзянская вайна, выкліканая жорсткай акупацыйнай палітыкай царскай адміністрацыі, бясконцымі рабаваннямі і захопам у палон мірнага насельніцтва. Перавароты адбыліся ў Старым Быхаве, Мсціславе, Крычаве, Чавусах, Рославе. Здрадзіў цару і шэраг украінскіх палкоўнікаў на чале з Нячаем і Выгоўскім. Ha ix баку дзейнічалі сялянска-казацкія атрады Д. Мурашкі, Сапрыкі, Слізкага, Драня. Чавускі палкоўнік Нячай клапаціўся перш за ўсё пра свае інтарэсы і казацкай старшыны, якая імкнулася любымі шляхамі ўстанавіць сваё панаванне над усходняй часткай Беларусі. Па загаду Нячая казацкія сотн пачалі займаць населения пункты ў Магілёўскім, Шклоўскім, Копыскім Мсціслаўскім паветах. Рускія салдаты спрабавалі аказаць казакам супраціўленне, але былі адтуль выбіты. Сам Нячай пачаў называць сябе "палкоўнікам беларускім"[29]. На занятай тэрыторыі старшына запісвала сялян і мяшчан у казакі, прымушала іх выконваць розныя павіннасці на карысць казацкага войска. Восенню 1658 г. на Беларусі разгарнулася барацьба паміж рускімі і ўкрінскімі войскамі. Для задушэння антырускіх выступленняў быў створаны спецыяльны карны атрад на чале з Лабанавым-Растоўскім, якому шляхам аблог і штурмаў удалося задушыць у 1659 г. супраціўленне Мсціславе, Рославе, Крычаве, Старым Быхаве. Ваеныя дзеянн вяліся ў раёне Коўна - Гродна. Гродна неаднойчы пераходзіла з рук у рукі і падвяргалася доўгім аблогам. Горад з прадмесцямі і фальваркамі быў дашчэнту зруйнаваны і спустошаны.

15.1.1660 г. войск рускія ваяводы I. A. Xaванскага за 80 км ад Брэста пад Мальчай разбілі полк М. Абуховіча штурмам узялі Брэст, адсюль планавалася рабіць рэйды ў глыб Польшчы, на Люблін Варшаву. Былі зруйнаваны Шарашова і Камянец. У сакавіку Хаванскі адышоў пад Ляхавічы, аднак узяць Ляхавіцкі замак не здолеў. Прысланы на дапамогу атрад С. Змеева з Магілёва сітуацыю не палепшы быў перакінуты на аблогу Нясвіжа[30].

Вясной 1660 паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай быў заключаны Аліўскі мір[31], граніца паміж ВКЛ і Швецыяй прайшла па Зах. Дзвіне. Мір вызваліў значныя ваеныя сілы Рэчы Паспалітай, што былі кінуты супраць рускіх войск, якія пачалі цярпець паражэнні.18 чэрвеня Хаванскі быў разбіты каля Старой Мышы войскамі Сапегі, С. Чарнецкага, Палубенскага, Кміты, быў захоплены ўвесь рускі абоз.

З лета 1660 г. вайна ступіла ў сваю апошнюю стадыю, яна стала набываць характер усенароднай, вызваленчай. На дапамогу Хаванскаму цар накірава 2 групоўкі войск Ю. A. i П.А. Далгарукіх. Іх дзеянні пад Барысавам, Шкловам і Магілёвам не маглі выратаваць агульную стратэгічную сітуацыю.8 кастрычніка паблізу Чавус адбыўся жорсткі бой войск ВКЛ з групоўкай Далгарукага, што перашкодзіла яго ўз'яднанню з Хаванскім. У сярэдзіне кастрычніка 1660 г. Хаванскі зноў быў разбіты пад Талачыном, а ўвосень 1661 г. ён А.Л. Ардын-Нашчокін пацярпелі новае паражэнне пад Кушлікамі на Полаччыне ад войск ВКЛ, якімі камандаваў Жаромскі.3 20 тыс. рускіх не больш за 1 тыс. чал. выратавалася, адступіўшы ў Полацк разам з Хаванскім і параненым Ардын-Нашчокіным. Сын Хаванскага трапіў у палон, было захоплена 9 гармат, сцягі, палкавы абраз i увесь абоз. У 1661 г. адбыліся перавароты ў Магілёве, Дзісне і Себежы, нарэшце была вызвалена Вільня[32].

З ВКЛ пачаўся масавы вываз стратэгічных запасаў прадуктаў, зброі, усяго каштоўнага. Паводле дакументаў, з Полацка, Віцебска, Дынабурга, Люцына, Рэжыцы, Марыенгаўза, гарадоў цэнтральнай і заходняй Беларусі, Коўна і інш. "церковные апараты, образы и книги и иные речи, а также прибытки, дела и амуницея и все оружья, и пеняжный скарб и хлебные запасы"[33] вывозіліся. Адным са зборных пунктаў быў Барысаў. На Беларусі ад голаду пачалося людаедства, што было зафіксавана царскімі чыноўнікамі ў шмат якіх месцах. Гэтаму спрыялі і дзеянні казакоў Нячая, якія рабавалі вёск маёнткі, гвалтоўна запісвалі сялян у сваё войска, адбіраючы ў непакорных зямлю чыняючы такім чынам нечуваны голад. Хмяльніцкаму на дзеянні яго казакоў у Беларусі даносілі, што не без іх удзелу ўзнік сярод тутэйшых жыхароў такі голад, "какова перед тем давно не слыхано: не токмо что мертвечину и всякую нечистоту, но и плоти человеческие едят... "[34].

У найцяжэйшую сітуацыю пастаяннага рабавання i наездаў ва ўмовах вайны трапіла беларускае сялянства. За права валодаць ім змагаліся розныя шляхецкія групоўкі, якія то прысягалі цару, то здраджвал пасля першых паражэнняў рускай арміі; свае правы прад'яўляла ва ўсходніх і паўднева-ўсходніх паветах украінская казацкая старшына; мяшчане гарадоў, якія прысягнул цару, асабліва заможная іх частка, прыбірала да сваіх рук бліжэйшыя да гарадоў сёлы. Частка весак аддавалася служылай шляхце i казакам часова "на пракармленне", гэтыя паселішчы рабаваліся асабліва жорстка.

На тэрыторыі Магілёўшчыны, Гомельшчыны і часткова Віцебшчыны паміж рускай акупацыйнай адміністрацыяй і адміністрацыяй укрінскай казацкай старшыны пачаліся сутыкненні за права валодаць гарадамі, мястэчкамі і вёскамі. Казакі Хмяльніцкага лічылі, што занятыя мі раёны адносяцца да Украіны. У казацкае войска масава уступала сялянства частка беларускіх мяшчан, якія хацелі пажывіцца за кошт шляхецкай маёмасц зямельных надзелаў. Радавое цяглае сялянства трапіла ў пастку складанай заблытанай палітыкі ваюючых бакоў і супярэчнасцей беларускай шляхты мяшчанства, усяго "паспольства", якое да таго ж знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны. Да ўсяго гэтага дадалася эпідэмія маравой пошасці, якая спустошыла значныя рэгіёны Беларусь У выніку на велізарных абшарах цэнтральнай сходняй Беларусі ўтварыліся зоны татальных спусташэнняў і абязлюджання: вёск палі зарасталі лесам, гінулі гарады і мястэчкі з усім комплексам эканомікі, духоўнай і матэрыяльнай культуры. Вайна падзяліла гараджан на прыхільнікаў цара і тых, хто застаўся верным сваёй дзяржаве, каралю і гарадскому магдэбургскаму праву.

Мяшчанства было таксама ўцягнута ў падзеі грамадзянскай вайны і несла велізарныя людскія страты. Прыйшоў у заняпад унутраны знешні гандаль, які ўзяла пад жорсткі кантроль руская адміністрацыя, унутраны рынак запаланілі абясцэненыя рускія медныя грошы, насельніцтва не хацела прымаць водзіць іх у абарачэнне.

Гандаль бы абкладзены царскай пошлінай, аднак традыцыі магдэбургскага самакіравання гарадах Беларусі царская адміністрацыя вымушана была захаваць, а таксама пацвердзіць правы гарадоў на навакольныя вёскі, набытыя ў ранейшыя часы за ратушныя грошы. Працяглая вайна, каласальныя разбурэнні і матэрыяльныя страты падарвалі казну ВКЛ і Польшчы. Войскам перасталі плаціць грошы. У ліпіні 1661 г. утварылася канфедэрацыя часткі польскіх войск, якая адмовілася падпарадкоўвацца каралю. Другую групоўку ўзначаліў С. Чарнецкі. У верасні 1661 г. сканфедэравалася войска ВКЛ на чале з Жаромскім і Катоўскім, з 22 тыс. чал. у яго ўвайшло 12 310 салдат, у асноўным наёмнікаў з еўрапейскіх краін, а таксама татарская харугва. Створанае войска адмовілася ваяваць, пакуль не атрымае заробленых грошай. У час армейскага бунту Жаромскі і Гансеўскі былі забіты салдатамі (замест Гансеўскага польным гетманам стаў М. Пац). Пасля выплаты доўгу (19 млн. злотых) канфедэрацыя 21.7 1663 г. спыніла сваю дзейнасць[35].

Ваенныя дзеянні на Беларугі ўвосень 1661 г. перапыніліся, бо паявілася надзея правесці мірныя перагаворы, якія адбыліся ў 1662 г., але закончыліся безвынікова (акрамя абмену ваеннапалоннымі). На Падзвінні войскі Рэчы Паспалітай вялі баі пад Віцебскам і Полацкам.9.7.1662 г. пасля 2 гадоў аблогі здаўся рускі гарнізон у Барысаўскім замку, а ў сярэдзіне снежня 1662 г. - Усвят. У 1663-64 гг. на Беларусі адбываліся ба мясцовага значэння, якія абвастрыліся летам 1664 г. Атрады рускіх войск дзейнічалі пад Магілёвам, Віцебскам і Полацкам, каля напаўразбураных Шклова і Копысі. Войска Хаванскага зноў пацярпела паражэнне пад Віцебскам, які быў акружаны атрадамі Рэчы Паспалітай.1.6 1664 г. у Дубровічах на Смаленшчыне (паміж Красным Звяровічамі) пачаліся мірныя перагаворы. Прадстаўнікі Рэчы Паспалітай настойвалі на заключэнні вечнага міру накшталт Паляноўскага міру 1634 г., аднак Расія не прыняла такіх умоў. Перагаворы перапыніліся, аднавіліся ў жніўні, а ў верасні 1664 г. былі адкладзены да 1665 г[36].

У красавіку 1666 г. у в. Ануфрыева каля Мсціслава мірныя перагаворы аднавіліся. Яны адбываліся ў час паўстання Е. юбамірскага супраць каралеўскай улады, што мела выкарыстаў рускі бок. Летам 1666 г. група войск пад камандаваннем Я.К. Чаркаскага, І.С. Празароўскага і І.А. Варатынскага заняла Шклоў і Копысь, зрабіла спробу зяць Магілеў, але беспаспяхова. Пасля гэтага мірныя перагаворы працягваліся завяршыліся падпісаннем Андросаўскага перамір’я 1667 г. на 13 гадоў (да чэрвеня 1680 г).


Заключэнне

Можна зрабіць выснову, што вайна Расіі з Рэччу паспалітай 1654 - 1667 гг. мела выразны захопніцкі характар. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага рускі ўрад мкнуўся ўсталяваць акупацыйны рэжым.

Аднак у вайне 1654 - 1667 гг. руск урад не дасягнуў сваіх галоўных мэт: ен не змог далучыць да Расіі Беларусь Правабярэжную Украіну, пацярпела крах ідэя набыць новыя землі для баяр і дваран Расіі, а галоўнае - цар Аляксей Міхайлавіч не змог заняць трон Рэчы Паспалітай, далучыць яе да Расіі.

Поўную няўдачу пацярпела імкненне украінскай казацкай старшыны - далучыць да Украіны земл Беларускага Падняпроў’я і Пасожжа.

Для Беларусі вайна 1654 - 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн.900 тыс., дык у 1667 - 1 млн.350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, парады - абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.

У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74% зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70%. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.

Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.

Краіну разрабавалі. Былі вывезены шматлікія культурныя каштоўнасці, былі знішчаны шматлікія каштоўнасці. Беларусь згубіла шмат майстроў рамеснай працы еўрапейскага ўзроўню.

Таксама можна казаць, што Рэч Паспалітая прышла ў заняпад і гэту вайну можна лічыць першым штуршком да знікнення Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў будучым.


Літаратура

1.    Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов. Т.34. Вильно, 1909.

2.    Белоруссия в эпоху феодализма. Т.2. С середины XVII по XVIII века. До воссоединения с Россией. Мн., 1960.

3.    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Пад. рэд. А.Ф. Вішнеўскага. Мн., 1998.

4.    История Беларуси в документах и материалах / Авт. - Сост.: И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. Мн., 2000.

5.    Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / Сост.: А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. Мн., 1977.

6.    Абецедарский А.С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. Мн., 1978.

7.    Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня, 2000.

8.    Галактионов И.В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960.

9.    Гісторыя Беларусі. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд.І.П. Крэнь і інш. Мн., 2000.

10. Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993.

11. Грыцкевіч А. Гісторыя геапалітыкі Беларусі. // Спадчына. 1994. № 1.

12. Грыцкевіч А.П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі". Т.2. Мн. 1994.

13. Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Ч.2. Магілеў, 1997.

14. Заборовский Л.В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981.

15. История Швеции. М., 1974.

16. Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.

17. Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974.

18. Мунчаев Ш.М., Устинов В.В. История России. М., 2000.

19. Нарысы гісторыі Беларусі.Ч.I. Мн., 1994.

20. Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.

21. Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”.Т. II. Мн., 1994.


[1] Акты, издаваемые виленскою комиссию для разбора древних актов. Т. 34. Вильно, 1909.

[2] Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.

[3] Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974.

[4] Галактионов И. В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960.

[5] Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994.

[6] Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993. С. 107.

[7] Там жа. С. 107.

[8] Там жа. С. 108.

[9] Галактионов И. В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960. С. 13.

[10] Там жа. С. 13.

[11] Там жа. С. 36.

[12] Там жа. С. 36.

[13] Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994. С. 189.

[14] Мальцев А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974. С. 22.

[15] Там жа. С. 22.

[16] Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 17.

[17] Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000. С. 510.

[18] Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000. С. 512.

[19] Грыцкевіч А. П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі». Т. 2. Мн. 1994. С. 396.

[20] Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 36.

[21] Акты, издаваемые виленскою комиссию для разбора древних актов. Т. 34. Вильно, 1909. С. 134.

[22] Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня, 2000. С. 78.

[23] Абецедарский А. С.  Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. Мн., 1978. С. 38.

[24] История Швеции. М., 1974. С. 253.

[25] Заборовский Л. В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981. С. 49.

[26] Заборовский Л. В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981. С. 64.

[27] Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994., С. 198.

[28] Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 59.

[29] Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. I. Мн., 1994. С. 219.

[30] Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 68.

[31] Мунчаев Ш. М., Устинов В. В. История России. М., 2000. С. 178.

[32] Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 87.

[33] Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994. С. 199.

[34] Там жа. С. 199.

[35] Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995. С. 98.

[36] Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994. С. 199-200.


Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.